Благовестие

ЕДИНСТВЕННЫЙ ПУТЬ К БОГУ-ИИСУС ХРИСТОС !

Як зерне сеяць да пары, не прычакаць ніколі ўсходы…

БОЖАЕ ПОЛЕ

Як зерне сеяць да пары,
Не прычакаць ніколі ўсходы,
Ў мароз пякельны на двары
Рабіць сеў для уласнай шкоды

Каб вынік несумненным стаў,
Саспець павінна добра глеба,
Гасподзь выдатны прыклад даў,
Як Слова Бога сеяць трэба. Продолжить чтение

Вучыў Ісус, ды шмат якія рэчы не разумелі вучні да канца….

ГАСПОДНЕ ПЕРАТВАРЭННЕ

Вучыў Ісус, ды шмат якія рэчы
Не разумелі вучні да канца,
А Ён казаў: «Прыйдзе Сын Чалавечы
У славе Свайго любага Айца».

Анёлы разам з Ім павінны выйсці.
Сын кожнаму аддасць паводле спраў,
Бо чалавеку не знайсці карысці,
Калі душу бязглузда змарнаваў. Продолжить чтение

Я з Госпадам ў душы цяпер жыву, хвалебныя Яму складаю строфы…

ПОДЗВІГ

Я з Госпадам ў душы цяпер жыву,
Хвалебныя Яму складаю строфы,
Прад Ім схіляю нізка галаву
За смелы подзвіг на крыжы Галгофы.

Памёр Ісус, каб ўсім збавенне даць,
Ды смерць Яго была зусім не скруха,
Бо Ён ўваскрэс і ўзнёсся, каб паслаць
На грэшную зямлю Святога Духа. Продолжить чтение

Для ўсіх людзей, па ўсёй старонцы апошні кліч з нябёс гучыць…

МАЯ  СТАРОНКА

Для ўсіх людзей, па ўсёй старонцы
Апошні кліч з нябёс гучыць,
Ён заклікае ўсіх пад сонцам
Да праўды ісці, па праўдзе жыць.

О, Беларусь, мая старонка,
Уставай і ты на кліч Хрыста,
Цябе Ён кліча песняй звонкай,
Цябе чакае кожны час. Продолжить чтение

Рака казала: бачна моц мая, наперадзе яшчэ сустрэну мора..

УДЗЯЧНАСЦЬ  БОГУ

Рака казала: бачна моц мая,
Наперадзе яшчэ сустрэну мора,
Суседка зневажала ручая,
Што надта кволы, плакаў ён ад гора.

Але скрозь слёзы ён казаў рацэ:
Ты сілай ганарышся надта многа,
Твой лёс трымаем мы ў сваёй руцэ,
Без ручаёў не значыш ты нічога. Продолжить чтение

Мы вітаем усіх вас сардэчна, сябры, шчыра дзякуем вам, што прыйшлі вы сюды,

КЛIЧА  IIСУС

Мы вітаем усіх вас сардэчна, сябры,
Шчыра дзякуем вам, што прыйшлі вы сюды,
Каб паслухаць наш спеў і дзівосны расказ,
Як Іісус нас аднойчы, сустрэнуўшы, спас.

Наша сэрца і голас сягоння для вас,
І ў горадзе вашым ня першы мы раз,
(ў гэтым месцы прыгожым ня першы мы раз)
Тут цяпер паміж намі шаноўны Іісус,
Бо Ён любіць цябе, дарагі беларус. Продолжить чтение

Як цудоўна з сябрамі разам зноў нам пабыць…

Зноў  мы  разам

Як цудоўна з сябрамі разам зноў нам пабыць,
Да нябёс над палямі наша песня ляціць,
Шэпчуць вусны малітву: “Божа, дзякуй Табе,
О, як добра нам быць тут, як тым птушкам у гняздзе.”

Льецца гутаркі говар, ёсць аб чым рассказаць.
Не для нас гэта ў гонар, Хрысту славу аддаць,
Бо Ён з намі ў дарозе, з Ім нам добра ісці,
Як лісток на бярозе наша сэрца трымціць. Продолжить чтение

Горад наш над рэчкай, што завецца Бугам, дзе жыве так многа дарагіх сяброў…

ГОРАД  НАШ  НАД РЭЧКАЙ

Горад наш над рэчкай, што завецца Бугам,
Дзе жыве так многа дарагіх сяброў,
Многіх з іх далёкіх, што былі ад Бога,
Прывяла да неба Божая любоў.

І цяпер мы разам у сямьі Хрыстовай,
Славім Іісуса сэрцам і жыццём,
Хто ж на кліч Ягоны з верай адгукнуўся,
Той здабыў надзею, шчасця пачуццё. Продолжить чтение

З дзяўчынай Анёл гаварыў, (АНГЕЛ) яна ж жыла ў Назарэце…

Дзяўчына  Марыя

З дзяўчынай Анёл гаварыў, (АНГЕЛ)
Яна ж жыла ў Назарэце,
Ён нават дзверы прычыніў,
Каб ёй паведаць аб сакрэце.

Яна ж, спалохаўшысь яго,
Сябе думкамі запытала:
“Нябесны госць прыйшоў чаго?
Яго зусім я не чакала”. Продолжить чтение

За гэты дзень, што Ты нам даў, што нам ўсім дапамагаў…

ДЗЯКУЙ  ТАБЕ,БОЖА

За гэты дзень, што Ты нам даў,
Што нам ўсім дапамагаў,
Што ўсіх шляхі засцерагаў,
Што нас усіх Ты памятаў,
Дзякуй Табе, Божа!

За тых, каго сюды сабраў,
За ўсіх гасцей, што Ты прыслаў,
І за дзяцей, і за старых,
І за вялікіх і малых,
Дзякуй Табе, Божа! Продолжить чтение